Главная / Без категории / Жаночыя рамёствы Беларусі

Жаночыя рамёствы Беларусі

У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і Года беларускай жанчыны, у Новаслабодскай бібліятэцы дзейнічае выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з работ жыхарак вёскі Новая Слабада «Жаночыя рамёствы Беларусі».  

Выстава дэманструе насельніцтву розныя віды рамёстваў, якія існуюць сёння на тэрыторыі раёна. Дарэчы, творчасць жыхароў рознабаковая і шматгранная. Галіна Чарненка прапанавала для выставы свае работы, вырабленыя ў тэхніцы алмазнай вышыўкі. Не адвесці вачэй ад вышыўкі і рознакаляровых стракатых кілімак Галіны Фёдаравай і яе дачкі Валянціны. А тканыя рушнікі Марыі Кірылковай пазнаёмяць з традыцыйнай сімволікай беларускага народа. Прадстаўленыя на выставе работы – гэта і беларуская традыцыя, і лакальная гісторыя Слаўгарадчыны, і назапашаны вопыт продкаў у інтэрпрэтацыі сучасных майстроў.

Дапаўняе выставу літаратура па рукадзеллі, саломапляценні і іншых відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларусі.

Читайте также

Книга — друг и чародей, приглашает всех друзей!

В Васьковичской библиотеке‑филиале прошла яркая акция «Книга — друг и чародей, приглашает всех друзей!». Мероприятие подарило детям …