У Беларусі стартаваў рэспубліканскі праект «Кожная пятніца – роднае, сваё». Праект стартаваў па ініцыятыве Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі 19 снежня 2025 г. Ён закліканы аб’яднаць арганізацыі і грамадзян у справе прасоўвання айчынных тавараў, папулярызацыі іх якасці, разнастайнасці беларускіх страў, прыгажосці роднай мовы.
Як далучыцца да акцыі? Усё проста! Кожную пятніцу апускайцеся ў атмасферу беларускага: рыхтуйце з мясцовых прадуктаў, купляйце і апранайце адзенне і абутак беларускай вытворчасці, слухайце музыку беларускіх выканаўцаў, размаўляйце і чытайце на беларускай мове.
Бібліятэкі дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна” таксама далучаюцца да праекту і шчыра запрашаюць ўсіх аматараў слова прыняць удзел у культурным праекце «Кожная пятніца – роднае, сваё». Кожную пятніцу вас чакаюць захапляльныя сустрэчы з багатым светам беларускай літаратуры: кніжныя выставы твораў класікаў і сучасных аўтараў, акцыі, літаратурныя гадзіны ў падтрымку беларускай мовы, а таксама іншыя разнастайныя цікавыя мерапрымствы пра Беларусь, культуру і традыцыі нашых продкаў, знаёмства з біяграфіямі цікавых людзей.
Прыходзьце, каб адкрыць для сябе новыя старонкі беларускай душы, падзяліцца радасцю чытання ў кампаніі сяброў і адчуць магчымасць цеплыні роднага слова. Вашы ўражанні і эмоцыі будуць толькі ўзбагачаць гэтыя сустрэчы!
Славгородская центральная библиотека Славгородская централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района










