Главная / Без категории / Вытокі беларускага пісьменства і культуры

Вытокі беларускага пісьменства і культуры

4 верасня ў цэнтральнай бібліятэцы супрацоўнікамі аддзела маркетынга, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы для вучняў 6 класа ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Слаўгарада» адбылося гістарычнае падарожжа «Вытокі беларускага пісьменства і культуры».

Мерапрыемства было прысвечана Дню беларускага пісьменства, якое штогод адзначаецца ў першую нядзелю верасня.

Бібліятэкары пазнаёмілі рабят з традыцыяй святкавання гэтай даты ў розных гарадах Беларусі, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, асветы і кнігадрукавання. Таксама пазнаёмілі са знакамітымі асобамі, якія стаялі ля вытокаў беларускага пісьменства і кнігадрукавання. Сярод іх: святая Е. Полацкая, Ф. Скарына, С. Полацкі і інш.

Напрыканцы мерапрыемства ўвазе вучняў быў прапанаваны адкрыты прагляд літаратуры «Влечет меня старинный слог», на якім экспануюцца кнігі аб вядомых беларускіх асветніках, дзякуючы якім наш народ навучыўся грамаце і стаў адукаваным.

Читайте также

Давайте знакомиться!

В центральной библиотеке Славгорода прошёл День открытых дверей «Давайте знакомиться!», участниками которого стали учащиеся 8 «Б» …