Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Напярэдадні гэтай даты супрацоўнікі аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы цэнтральнай бібліятэкі з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры, а таксама ў рамках рэспубліканскага праекту «Кожная пятніца – роднае, сваё» правялі акцыю «Чытаем па-беларуску!». Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з творамі знакамітых беларускіх пісьменнікаў, пісьменікаў-юбіляраў 2026 года. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з тэматычнымі выставамі «Чытаем разам беларускую літаратуру», «Страницы юбилейного календаря». У канцы акцыі кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў флаер «Чытаем па-беларуску».
У рамках рэспублiканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» i ў рамках правядзення Міжнароднага дня роднай мовы на абанеменце для наведвальнікаў цэнтральнай бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава «Гучы мая мова, як срэбны званочак». На выставе прадстаўлены вершы, апавяданні вядомых аўтараў: Я. Коласа, Я. Купалы, М. Пазнякова, В. Віткі і інш. Таксама для чытачоў арганізавана падборка літаратуры сучасных аўтараў «Чытаем сёння беларускага аўтара».
20 лютага ў рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» у Ляснянскай БФ аформлена кніжная выстава «Мова маіх твораў згаснуць не павінна», прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Выстава знаёміць чытача з прыгажосцю беларускай мовы, яе пявучасцю і самабытнасцю.
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» і да Міжнароднага дня роднай мовы, на абанеменце Новаслабодскай БФ арганізавана кніжная выстава «Чытайце беларускае, каб жыць цікава і карысна», на якой можна пазнаёміцца з найноўшымі творчымі дасягненнямі беларускай літаратуры. Выстава прадставіць шырокі спектр кніг – ад мастацкай прозы і паэзіі да навуковых прац. Кожная кніга – гэта новы свет, поўны незвычайных гісторый, глыбокіх думак і яркіх персанажаў, якія натхняюць на разважанні і адкрыцці, можна пазнаёміцца з аўтарамі, якія адлюстроўваюць сучасныя праблемы і каштоўнасці, а таксама зразумець, як беларуская культура і традыцыі ўплываюць на сучасную літаратуру.
21 лютага ў Рэкцянскай БФ прайшла гадзіна краязнаўства «Цудаўны скарб – беларуская мова», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся аб разнастайнасці моў на планеце. Бібліятэкар расказала, што родная мова – гэта адлюстраванне характару народа, яго памяць, гісторыя і духоўная магутнасць. У завяршэнне мерапрыемства ўдзельнікам былі падораны кніжныя закладкі з цытатамі беларускіх пісьменнікаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы і Змітрака Бядулі.
У рамках рэспубліканскага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!», у Ржаўскай БФ арганізаваны тэматычныя выставы «Роднаму слову – гучаць вечна» і «Новыя кнігі беларускіх аўтараў», прысвечаныя да Міжнароднага дня роднай мовы. На выставах прадстаўлены кнігі на роднай мове ад класікаў беларускай літаратуры да сучасных аўтараў. Тут можна пазнаёміцца з вядомымі з дзяцінства мастацкімі творамі беларускіх песняроў: І. Мележа, М. Танка, Я. Купалы, Я. Коласа, І. Шамякіна і інш. Усе кнігі, прадстаўленыя на выставе, выданыя на беларускай мове, ілюстраваны, а галоўнае – даступныя кожнаму, хто наведаецца ў бібліятэку.
21 лютага ў Целяшэўскай БФ прайшоў урок роднай мовы «Слова роднае, вечнасці свет», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, накіраваны на захаванне і папулярызацыю роднай мовы. Мерапрыемства ўключала віктарыны, конкурсы прыказак і пераклад слоў. Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, чыталі вершы на беларускай мове.
Чытайце беларускае – гэта не толькі цікава, але і карысна!







Славгородская центральная библиотека Славгородская централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района










