З беларускай мовай непарыўна звязаны лёс Беларусі, яе эпахальных дасягненняў, імклівага гістарычнага росту і росквіту. Мова – выразнік нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Захаванне роднай мовы, а разам з ёй і культуры, гісторыі, традыцый – вельмі важная задача сучаснасці.
20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў гарадской бібліятэцы-філіяле для чытачоў аформлена кніжная выстава «Чароўныя гукі роднай мовы», якая знаёміць з класікамі беларускай літаратуры – Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, У. Караткевіч і іншыя выдатныя пісьменнікі Беларусі. Таксама бібліятэкар правяла ўрок роднай мовы «Адкуль наш род і наша мова», дзе пазнаёміла прысутных з гісторыяй станаўлення беларускай мовы, адной з дзяржаўных моў сучаснай Беларусі, яе важнай роляй у XIV–XXI стагоддзях.


Славгородская центральная библиотека Славгородская централизованная сеть публичных библиотек Славгородского района










