Главная / Без категории / Кузьма Чорны – першы раманіст у беларускай літаратуры

Кузьма Чорны – першы раманіст у беларускай літаратуры

24 чэрвеня споўнілася 125 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, празаіка, публіцыста, драматурга Кузьмы Чорнага.

Да гэтай даты ў Ржаўскай бібліятэцы-філіяле прайшоў літаратуры партрэт «Кузьма Чорны – першы раманіст у беларускай літаратуры». Бібліятэкар распавяла прысутным аб адным з самых яркіх і таленавітых мастакоў слова, выдатным апавядальніку, раманісце. Яго творы даюць выразны і дакладны мастацкі партрэт беларуса XX стагоддзя. Таксама вучні даведаліся, што Кузьма Чорны – пісьменнік тонкай і пранікненай даследчай думкі, выдатны знаўца чалавечай душы. Кузьма Чорны надаў беларускай прозе шырокае гучанне і адкрыў новую эстэтычную старонку ў гісторыі беларускай літаратуры.

У канцы мерапрыемства прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай «Празаічны вернісаж Кузьмы Чорнага», на якой былі прадстаўлены творы пісьменніка, а таксама літаратура аб яго жыццёвым і творчым шляху.

Читайте также

Основы безопасности летом

Правила безопасности должны знать все родители без исключения. И не только знать, но и учить …