Главная / Без категории / 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Штогод ў гэты дзень людзі прызнаюцца ў любові да матчынага слова. Гэтай даце быў прысвечаны ўрок роднага слова «Шанаваць родную мову – значыць любіць Радзіму», праведзены Ржаўскай бібліятэкай-філіялам сумесна з ДУА «Ржаўская базавая школа Слаўгарадскага раёна».  

Вядучыя пазнаёмілі вучняў з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, якая нам засталася ад продкаў як спадчына, як запавет. Дзеці разважалі аб тым,  што кожны чалавек павінен шанаваць мову, традыцыі і культуру свайго народа.  Каб паспяхова карыстацца роднай мовай  вусна і пісьмова  вучні паўдзельнічалі ў конкурсах «Перакладчыкі», «Шарада», «Прыказкі і прымаўкі», «Веру – не веру», «Мінулае і сучаснае».

У канцы  мерапрыемства ўдзельнікі пазнаеміліся з кніжнай выставай «Чытаем слова роднае, беларускае» і зрабілі выснову, што неабходна як мага больш чытаць кніг на беларускай мове, каб мець вялікі слоўнікавы запас. 

Читайте также

«Чернобыль: как это было»

В ночь с 26 на 27 апреля 1986 года произошла самая страшная техногенная катастрофа – …