Главная / Без категории / Зямля маёй Радзімы

Зямля маёй Радзімы

Гісторыя – гэта тое, што дапамагае нам зазірнуць у мінулае, паглядзець, як жылі нашыя продкі, павучыцца таму, што нельга і што можна рабіць. І 80-годдзе Магілёўскай вобласці – толькі малая частка нашай гісторыі, у якую варта зазірнуць. Па сенняшні дзень мы памятаем гэтую падзею і шануем яе памяць, каб не толькі старэйшыя, але і маленькія дзеці пазнаёміліся з гісторыяй свайго краю.

Бібліятэкарам Лапаціцкай бібліятэкі-філіяла было праведзена мерапрыемства, прысвечанае 80-годдзю з дня ўтварэння Магілёўскай вобласці – урок краязнаўства “Зямля маёй Радзімы”. Спачатку вучні 3-4 класаў атрымалі порцыю інфармацыі аб тым, як з’явілася Магілёўская вобласць на карце Беларусі, таксама даведаліся аб асаблівасцях яе развіцця, з якімі цяжкасцямі прыйшлося сутыкнуцца. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікала гісторыя пра Вялікую Айчынную вайну, дзеці задавалі шмат пытанняў і прасілі болей распавесці пра гэтую падзею. Было вельмі прыемна, што такія маленькія праяўляюць цікавасць да гісторыі свайго краю.

Пасля інфармацыйнай часткі, каб замацаваць веды, усе прысутныя актыўна паўдзельнічалі ў віктарыне. Праверыць свае веды  вучням давялося таксама пры разгадванні крыжаванкі. Пытанні былі не зусім цяжкія, але і не лёгкія. Як вынік, усе вельмі добра і прадуктыўна папрацавалі, за што былі ўзнагароджаны салодкімі падарункамі.

Знаёміць з гісторыяй не толькі свайго краю, але і сваёй краіны трэба з маленства, каб у дарослым узросце чалавек ведаў, што адбывалася на яго Радзіме.

Читайте также

Спички, дети, не игрушки!

В рамках единого дня безопасности, который проводится с 20 февраля по 1 марта 2021 года, …