Главная / Без категории / Выстава-прагляд «Мая мова – мая спадчына»

Выстава-прагляд «Мая мова – мая спадчына»

21 лютага ЮНЭСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы.

Мова – гэта адна з асаблівасцяў дзяржавы, якую вельмі важна зберагчы і пранесці праз стагоддзі. Беларуская мова сёння даволі распаўсюджана, абаронена заканадаўствам. Але няма гарантыі, што заўтра яна не патрапіць у спіс тых моў, якія практычна знікаюць. Таму велькі важна данесці да людзей, асабліва для маладога пакалення, што вельмі важна захаваць беларускую мову. Пакуль жыве родная мова – жыве і народ.

Да гэтай даты на абанеменце ў цэнтральнай бібліятэцы была аформлена выстава-прагляд «Мая мова – мая спадчына». На выставе прадстаўлены кнігі па гісторыі развіцця беларускай мовы, энцыклапедыі і слоўнікі, творы беларускіх аўтараў і аўдыёкнігі з творамі беларускай літаратуры.

 

Таксама да Міжнароднага дня беларускай мовы для навучэнцаў 10-х класаў сярэняй школы № 2 была праведзена гадзіна роднай мовы «Мова – духоўны скарб народа». Падчас мерапрыемства прысутным паведамілі пра важнасць беларускай мовы, вядомых асобах, якія ўнеслі неацанімы ўклад у развіццё беларускай мовы.

 

Читайте также

Спички, дети — не игрушки!

В рамках единого дня безопасности, который проводится с 20 февраля по 1 марта 2021 года, …