Главная / Без категории / Васіль Быкаў: праўда жыцця

Васіль Быкаў: праўда жыцця

Васіль Быкаў — сусветнавядомы беларускі пісьменнік, народны пісьменнік Беларусі.

19 чэрвеня да 95-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Ржаўская бібліятэка-філіял сумесна з СДК правялі літаратурную гадзіну “Васіль Быкаў: праўда жыцця”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні 6-9 класаў са шматдзетных, прыёмных сем’яў і дзеці з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У тэматычна аформленай зале ўсё спрыяла выхаваўчаму эффекту: фонавая музыка пры чытанні вершаў, крык жураўлёў, танец са свечкамі, песні “Закаты алые”, “О той весне”, “Зязюля”, мультымедыа “Мужнасць таленту”, выстава кніг “Праўда аб вайне”, відэафільм «Васіль Быкаў. Я расскажу вам пра вайну».

Мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ўяўленняў вучняў аб асобе Васіля Быкава – непасрэднага удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Абудзіла цікавасць да яго творчасці, павагу да асобы пісьменніка. Спрыяла развіццю ў вучняў пачуцця патрыятызму, адказнасці за свае ўчынкі, выхаванню ў маладога пакалення духу грамадзянскасці і маральнай чысціні.

Читайте также

Спички, дети — не игрушки!

В рамках единого дня безопасности, который проводится с 20 февраля по 1 марта 2021 года, …