Главная / Без категории / Родная мова – крыніца празрыстая

Родная мова – крыніца празрыстая

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны ў 1999 годзе па ініцыятыве ЮНЕСКА, а святкаваць яго пачалі з 2000 года.

Мова – душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны нацыянальны скарб. Родная мова, як піша У. Караткевіч, – гэта «мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова пажаўцелых статутаў і мова кахання». Жыве мова – жыве народ, жыве памяць продкаў!

У гэты дзень на абанеменце ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі дзейнічала выстава-заклік «Чытаем слова роднае, беларускае». На выставе прадстаўлены кнігі па гісторыі развіцця беларускай мовы, выданні беларускіх пісьменнікаў на беларускай мове і аўдыякнігі з творамі беларускай літаратуры.

Для вучняў старэйшых класаў першай гарадкой школы супрацоўнікі бібліятэкі правялі ўрок роднай мовы «Родная мова – крыніца празрыстая», пад час якого расказалі пра складаны шлях станаўлення і развіцця беларускай мовы, пра беларускіх асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе адраджэнне, пісьменнікаў і паэтаў, якія папулярызуюць нашу мову.

Читайте также

Наркомания: от отчаяния к надежде

3 марта Ржавская библиотека-филиал совместно с ГУО «Ржавский УПК детский сад-базовая школа» для учащихся 6-9 …