Главная / Без категории / Мова мая, беларуская, родная

Мова мая, беларуская, родная

19 лютага  супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі арганізавалі для вучняў 3-х класаў СШ№1 літаратурна-паэтычную хвілінку “Мова мая, беларуская, родная”. Мерапрыемства было прысвечана Міжнародному дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.  Юныя наведвальнікі сабраліся ва ўтульных сценах бібліятэкі, каб пагаварыць пра родную мову, яшчэ раз паслухаць, як прыгожа і меладычна яна гучыць. Вядучая расказала прысутным пра народную творчасць беларусаў, чытала цікавыя казкі, прыказкі і прымаўкі. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у конкурсах “Складзі прыказку”, “Загадкі-пытанні”, “Назаві адным словам”, “Беларускія загадкі”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Святло роднага слова”.  

Читайте также

Спички, дети — не игрушки!

В рамках единого дня безопасности, который проводится с 20 февраля по 1 марта 2021 года, …