Главная / Без категории / Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Святкаваць яго пачалі з 2000 года. Асноўная мэта свята – падтрымліваць у свеце моўную разнастайнасць і прадухіляць выміранне моў, якім гэта пагражае ўжо сёння. У нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Міжнародны дзень роднай мовы.

Гэта свята – нагода для носьбітаў любой мовы яшчэ раз задумацца аб лёсе той, адзінай, якую мы завём матчынай, на якой думаем, на якой вымавілі першае слова і на якой размаўлялі нашы продкі.

Тэма Міжнароднага дня роднай мовы 2019 года: «Мовы карэнных народаў важныя для ўстойлівага развіцця, пабудовы міру і прымірэння».

У гэты дзень на абанеменце аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі дзейнічаў адкрыты прагляд літаратуры «Мая мова – мая спадчына», на якім прадстаўлены кнігі па гісторыі развіцця беларускай мовы, выданні беларускіх пісьменнікаў на беларускай мове і аўдыякнігі з творамі беларускай літаратуры.

Для вучняў 10-х класаў другой гарадской школы супрацоўнікі бібліятэкі правялі ўрок роднай мовы «Чароўныя гукі роднай мовы», падчас якога расказалі пра складаны шлях станаўлення і развіцця беларускай мовы, часы росквіту і заняпаду, пра беларускіх асветнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у яе адраджэнне, пісьменнікаў і паэтаў, якія папулярызуюць нашу мову.

Читайте также

Символы моей страны

Накануне празднования Дня Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь в городской библиотеке-филиале №1 для …