Главная / Без категории / Мая беларуская дзіцячая кніга

Мая беларуская дзіцячая кніга

Бібліятэкі Слаўгарадчыны ў 2022 г. прынялі ўдзел у акцыі па стварэнню буклукаў “Мая беларуская дзіцячая кніга”, арганізатарамі якой выступіла дзяржаўная установа “Цэнтралізаваная сетка дзіцячых бібліятэк г. Мінска”.

Буклук – гэта фотакампазіцыя, цэнтральным элементам якой з’яўляецца кніга. Прасцей, буклук – гэта кніжны нацюрморт. Ствараючы буклук, выкарыстоўваюцца розныя выразныя сродкі, атрыбуты і элементы дэкора, якія ярка раскрываюць змест кнігі і заахвочваюць да чытання.

Па умовах акцыі, буклукі беларускай дзіцячай кнігі, створаныя супрацоўнікамі бібліятэк Слаўгарадчыны, былі размешчаны ў сацыяльных сетках Telegram (https://t.me/bibliotekaslav), Instagram (slavbib) пад назвай з хэштэгам #буклук_беларускай_дзіцячай_кнігі. На сайце дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная сетка публічных бібліятэк Слаўгарадскага раёна” (http://lib-slavgorod.mogilev.by) забяспечаны хуткі доступ да сацыяльных сетак бібліятэк.

Так, дзіцячая бібліятэка падрыхтавала буклукі па беларускіх дзіцячых кнігах: А. Зэкаў “Зязюля Гулюля”, “Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў”, П. Місько “Прыгоды бульбобаў”.

Ржаўская бібліятэка-філіял – па кнігах: “Дзіцячы атлас Беларусі”, К. Хадасевіч-Лісавая “Таямніца незвычайнай школы”, “Крынічка народнай творчасці”: зборнік фальклорных твораў.

Вяліказімніцкая бібліятэка-філіял – па кнігах: “Ніколі не забудзем”, “Да бабулі на вёску”.

Ляснянкая бібліятэка-музей – па кнізе У. Караткевіча “Лебядзіны скіт”.

Васькавіцкая бібліятэка-філіял – па кнізе “Энцыклапедыя прыроды Беларусі”.

Па выніках акцыі па стварэнню буклукаў “Мая беларуская дзіцячая кніга” ўдзельнікі атрымалі дыпломы ў электронным варыянце.

Паважаныя чытачы, прапануем вашай ўвазе #буклукі_беларускай_дзіцячай_кнігі, створаныя супрацоўнікамі бібліятэк Слаўгарадчыны.

Читайте также

«О правах, играя!»

17 ноября работники детской библиотеки для учащихся 4-х классов  группы продлённого дня ГУО «Средняя школа …