Главная / Без категории / Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла

Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэты дзень быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1990 годзе. Святкаваць яго пачалі з 2000 года. Асноўная мэта свята – падтрымліваць ў свеце моўную разнастайнасць і прадухіляць выміранне моў, якім гэта пагражае ўжо сёння.

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 2. г. Слаўгарада» супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі для вучняў 11 «Б» класа ўрок роднай мовы «Каб бацькоўская мова непаўторнаю кветкай цвіла» , падчас якога расказалі цікавыя звесткі пра развіццё беларускай мовы з пачатку яе станаўлення і да сённяшняга часу, яе адметнасці ад іншых моў.

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі арганізавана выстава-заклік «Чытайце слова роднае, беларускае» , на якой размешчана літаратура па гісторыі і развіцці беларускай мовы, а таксама мастацкія выданні беларускіх аўтараў на беларускай мове.

Читайте также

Символы моей страны

Накануне празднования Дня Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь в городской библиотеке-филиале №1 для …