Главная / Без категории / І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай

І будзе слова земляка гучаць над роднаю старонкай

Менавіта пад гэтай гучнай назвай у ДУА“Ржаўскі НПК дзіцячы сад- базавая школа” бібліятэкарам Ржаўскай бібліятэкі-філіяла праведена літаратурная гадзіна, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння таленавітага пісьменніка, Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова, якога ўзгадвала наша цудоўная Слаўгарадская зямля.

          Вучні 5-9 класаў мелі магчымасць прайсці сцяжынкамі жыцця і творчасці нашага слаўнага земляка. Пазнаёміліся з яго дзяцінствам, з дзейнасцю ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны час. Разгледзілі кнігі прозы і паэзіі Фелікса Шкірманкова.

          Наперадзе канікулы  і  хочацца думаць, што навучэнцы не толькі нашай школы, але і ўсяго Слаўгарадскага раёна зацікавяцца творчасцю Фелікса Шкірманкова і стануць прыхільнікамі яго паэтычнай і празаічнай творчасці.

Читайте также

«О правах, играя!»

17 ноября работники детской библиотеки для учащихся 4-х классов  группы продлённого дня ГУО «Средняя школа …