Главная / Без категории / Дзень беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства

Штогод у першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Гэта свята беларускага друкаванага слова.

Пачаткам кнігадрукавання на Беларусі лічыцца 1517 год, калі наш славуты зямляк, асветнік і гуманіст Францыск Скарына надрукаваў у Празе першую беларускую кнігу – “Псалтыр”.

Кніга – сапраўднае геніяльнае адкрыццё чалавецтва. Яна належыць да тых вынаходніцтваў, якія не маюць сабе роўныўх і ніколі не знікнуць з чалавечай цывілізацыі.

Да Дня беларускага пісьменства і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў центральнай бібліятэцы прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Каб прывабіць увагу жыхароў горада да гэтага свята і пазнаёміць з яго гісторыяй супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі 1 верасня выйшлі на адкрытую пляцоўку каля раённага цэнтра культуры і народнай творчасці з інфармацыйным стэндам “Дзень беларускага пісьменства”.

Для вучняў старэйшых класаў сярэдняй школы № 2 адбылося пасяджэнне краязнаўча-патрыятычнага клуба “Радзімічы”. Пасяджэнне прайшло ў форме вечара-партрэта пад назвай “У вытокаў беларускага кнігадрукавання”. Бібліятэкары расказалі аб асветніцкай дзейнасці Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў: Сімяона Полацкага, Еўфрасінні Полацкай, Міколы Гусоўскага. На мерапрыемстве такасама ішла размова аб кнігадрукаванні на Магілёўшчыне і выдавецкай дзейнасці ў сучаснай Беларусі.

 

 

 

 

У чытальным зале цэнтральнай бібліятэкі была аформлена інфармацыйная кніжная выстава “Духоўны скарб на паліцах”.

Читайте также

Символы моей страны

Накануне празднования Дня Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь в городской библиотеке-филиале №1 для …