Главная / Без категории / Быў зямлі сваёй сынам

Быў зямлі сваёй сынам

Кожная краіна, кожная вобласць, кожны раён, мястэчка ганарацца сваімі таленавітымі грамадзянамі. Адной з такіх выдатных асоб у нашым Слаўгарадскім раёне з’яўляецца Віктар Ракаў.

З нагоды 85-годдзя з дня нараджэння нашага славутага земляка Ржаўскай бібліятэкай філіялам ў памяшканні ДУА “Ржаўскі НПК дзіцячы сад-базавая школа” была праведзена літаратурная вечарына «Быць зямлі сваёй сынам». Бібліятэкар Варэннікава Вольга пазнаёміла вучняў з таленавітым паэтам, цікавым журналістам Віктарам Ракавым. Завочна прайшліся сцяжынкамі яго жыцця і творчасці. На рахунку Ракава больш за паўдзясятка паэтычных зборнікаў. І ў кожным шмат шчырых вершаў пра прыроду, пра Радзіму, пра родную Слаўгарадчыну… Нямала ў іх замілаванасці і дабрыні, а разам з тым турботы, роздуму за лёс роднага краю. Усе парыванні сэрца паэта былі адлюстраваны праз чытанне вершаў, загадзя падрыхтаваных вучнямі школы.

У канцы мерапрыемства дзецям была прапанавана тэматычная віктарына, з заданнямі якой вучні паспяхова справіліся.

Віктар Ракаў – наш зямляк, якім мы ганарымся. Хочацца, каб яго радкі: “За дабрыню заплацім дабрынёй” сталі асновай жыцця для кожнага.

Читайте также

Спички, дети, не игрушки!

В рамках единого дня безопасности, который проводится с 20 февраля по 1 марта 2021 года, …