Ржавская
библиотека филиал

Детская
библиотека филиал

Леснянская
библиотека-музей

Телешевская
библиотека филиал

Электронные
базы данных

Главная / Новости / Паважаныя чытачы! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе

Паважаныя чытачы! Запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе


Палажэнне аб конкурсе

ПАЛАЖЭННЕ

аб конкурсе

У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…,

прымеркаванага да 100-годдзя першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзя “Новая зямля”

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1.Конкурс “У словах-вобразах, у песнях вольнаплынных…”(далей – Конкурс) – конурс творчых работ, прысвечаны 100-гадоваму юбілею першага выдання паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” і 95-годдзю паэмы “Новая зямля”

1.2. Арганізатар Конкурсу – Установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” (далей – Музей).

1.3. Конкурс праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

1.4. Удзельнікі Конкурсу – школьнікі 7-11 кл.

1.5. Дасылаючы работы на Конкурс, удзельнікі пацвярджаюць сваю згоду на ўмовы дадзенага Палажэння.

1.6. У Конкурсе прадугледжаны наступныя намінацыі і тэмы:

  • Літаратурны конкурс
  • Фотаконкурс
  • Конурс выяўленчага мастацтва (малюнак, паштоўка, пано, калаж, вырабы hand-made)
  • Конкурс музычнага мастацтва

2. МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ

2.1. Выхаванне любові і цікавасці да беларускай літаратуры.

2.2. Папулярызацыя творчасці Якуба Коласа.

2.3. Выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых дзяцей.

2.4. Папулярызацыя дзейнасці Музея.  

3. ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ І ПАТРАБАВАННІ ДА КОНКУРСНЫХ РАБОТ

         3.1. На Конкурс прымаюцца работы па заяўленых тэмах.

         3.2. Прыём конкурсных работ ажыццяўляецца з 29 лістапада па 29 снежня 2018 года (уключна).

3.3. Да ўдзелу ў Конкурсе прымаюцца індывідуальныя работы ўдзельнікаў.

3.4. Для правядзення Конкурсу ствараецца Аргкамітэт у наступным складзе: Себруковіч В.Ю. (загадчык аддзела навуковай прапаганды), Дубовік І.С. (вядучы навуковы супрацоўнік Музея), Варонька К.П. (старшы навуковы супрацоўнік Музея).

Аб’яўленне вынікаў Конкурсу адбудзецца  15 студзеня 2019 года.

3.5. Да разгляду на Конкурс прымаюцца работы, адпраўленыя па пошце альбо дастаўленыя на адрас Музея не раней даты аб’яўлення аб пачатку прыёма работ на Конкурс і атрыманыя не пазней указанай у п. 3.2 даты завяршэння прыёма твораў.

3.6. Прыём конкурсных работ і рэгістрацыя ўдзельнікаў праводзіцца Аргкамітэтам Конкурсу.

3.7. Работы прадастаўляюцца шляхам адпраўкі на паштовы адрас Музея (220012, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5), у электронным выглядзе на электронную скрыню Музея (muzeykolas@yandex.ru) з пазнакай КОНКУРС, альбо ў сацыяльныя сеткі музея : вконтакте, facebook. 

3.8. Разам з конкурснай работай удзельнік павінен даслаць:

  • свае прозвішча і імя;
  • школу і клас, дзе навучаецца;
  • паштовы адрас;
  • электронны адрас (пры наяўнасці);
  • мабільны ці стацыянарны тэлефон.

3.9. Работы, дасланыя на Конкурс, не рэцэнзуюцца. У перапіску з аўтарамі журы не ўступае і рукапісы не вяртае.

4. ПАДВЯДЗЕННЕ ВЫНІКАЎ КОНКУРСУ І ЎЗНАГАРОДЖВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ

          4.1    Узнагароджванне праходзіць па чатырох асноўных намінацыях:

  • літаратурны конкурс
  • фотаконкурс
  • конкурс выяўленчага мастацтва
  • конкурс музычнага мастацтва

     4.2. Журы Конкурсу мае права заснаваць дадатковыя прызы і намінацыі.

4.3. Пераможцы Конкурсу па кожнай намінацыі ўзнагароджваюцца прызамі і дыпломамі.

4.4. Журы мае права вызначыць удзельніка, які атрымае Гран-пры Конкурсу.  

4.5. Усе ўдзельнікі Конкурсу адзначаюцца падзякамі і памятнымі сувенірамі.

4.6. Вынікі Конкурсу агучваюцца падчас цырымоніі ўзнагароджвання пераможцаў і ўдзельнікаў Конкурсу і размяшчаюцца на афіцыйным сайце Музея www.yakubkolas.by.

4.7. Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджвання будуць абвешчаны дадаткова.

Обо мне Администратор

Читайте также

Октябрьская революция в зеркале истории

7 ноября – День Великой Октябрьской социалистической революции. Вот уже 101 год отделяет нас от …