 | 105 гадоў з часу выдання паэмы “Сон на кургане” (1912) Янкі Купалы Купала, Я. Сон на кургане : драматычная паэма ў чатырох абразах / Янка Купала // З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п’есы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — С. 332—424. Галоўным героем паэмы “Сон на кургане” з’яўляецца Сам – бунтар-адзіночка, які хоча змяніць, перайначыць жыццё. Згубіўшы ў лесе дарогу, ён прылёг на кургане. Вакол яго сабраліся русалкі і ў фантастычна-казачным плане паказалі “казку долі” яго. Гэта казка – страшны сон, сімвал безвыходнасці, бездапаможнасці ў барацьбе. Вакол Сама – змрочныя варожыя сілы, ахвярай якіх ён становіцца. Дзеянне ў паэме паступова пераходзіць у рэальнае жыццё. Сам накіроўваецца ў родную вёску, дзе здараецца пажар. Яго абвінавачваюць у падпале. Безумоўна, пажар – алегарычны вобраз рэвалюцыі 1905 года. Далейшае жыццё Сама яшчэ больш трагічнае: за рэвалюцыйную дзейнасць ён трапляе ў турму і ў Сібір, памірае яго жонка, а сын, здрадзіўшы бацькоўскаму запавету, перакідваецца ў варожы стан. |
| |
 | 105 гадоў з часу напісання п’сы “Паўлінка” (1912) Янкі Купалы Купала, Я. Паўлінка : камедыя ў 2-х актах / Янка Купала ; прадмова Пятра Васючэнкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 63 с. : іл. Паўлінка і пан Быкоўскі з’яўляюцца цэнтральнымі вобразамі камедыі “Паўлінка”. Увесь сюжэт п’есы будуецца на супрацьпастаўленні і супрацьстаянні гэтых двух герояў. Такі прыём дазволіў аўтару стварыць не толькі каларытныя і запамінальныя вобразы, але і цудоўную, адметную беларускую камедыю. |
| |
 | 105 гадоў з часу напісання п’есы “У лазні” (1912) Максіма Гарэцкага Гарэцкі, М. У лазні / Максім Гарэцкі // Рунь : рэпрынтнае выданне / Максім Гарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 20—28. Твор Максіма Гарэцкага “У лазні” напісаны ў 1912 годзе. Характарызуецца складанай грамадска-сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, глыбокім псіхалагізмам, вялікай духоўнай змястоўнасцю, дасканаласцю мастацка-выяўленчых сродкаў. |
| |
 | 95 гадоў з часу напісання п’есы “Тутэйшыя” (1922) Янкі Купалы Купала, Я. Тутэйшыя : трагічна–смяшлівыя сцэны ў 4-х дзеях / Янка Купала ; прадмова і каментарыі Пятра Васючэнкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — 94 с. : іл. Падзеі ў п’есе разгортваюцца ў складаны для беларускага народа час – 1918—1920 гады, калі адна акупацыя змянялася другой. Цэнтральнай фігурай ў творы з’яўляецца Мікіта Зносак (звычайны выхадзец з вёскі), які пры царызме быў калежскім рэгістратарам – ніжэйшым паводле рангу чыноўнікам. У новых умовах жыцця гэты чалавек забывае сваё паходжанне, мову, радзіму і пачынае жыць па прынцыпе: “Можна мець светапогляд адзін, думаць другое, гаварыць трэцяе, а рабіць чацвёртае”. Таму для Мікіты ўсё роўна, пры якой уладзе ён жыве, хто ён сам, абы толькі была ежа, вопратка і добрая служба. |
| |
 | 95 гадоў з часу выдання зборніка вершаў “Спадчына” (1922) Янкі Купалы Купала, Я. Спадчына : вершы і паэмы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала. — Мінск : Юнацтва, 1988. — 349 с. : іл. У кнігу народнага паэта Беларусі Янкі Купалы ўвайшлі вершы і паэмы, якія даюць уяўленне аб асноўных этапах яго творчага шляху, аб ідэйным, тэматычным і жанравым багацці яго паэзіі, асаблівасцях мастацкага майстэрства. |
| |
 | 95 гадоў з часу выдання паэмы “Босыя на вогнішчы” (1922) Міхася Чарота Чарот, М. Босыя з вогнішча : паэма / Міхась Чарот // У сонечным паходзе : вершы і паэмы : для старэйшага школьнага ўзросту / Міхась Чарот ; ускладанне І. І. Рубіна ; мастак В. Ф. Александровіч ; прадмова У. В. Гніламёдава. — Мінск : Юнацтва, 1986. — С. 80—93. Зборнік “У соненым паходзе” склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта гучыць і сёння ўзнёсла і молада. Тэма рэвалюцыі і будучыні ў цэнтры паэмы “Босыя на вогнішчы”, якая была напісана ў 1921 годзе. Гэта – расказ аб народзе і рэвалюцыі. Кастрычнік асэнсоўваецца ў паэме як магутны выбух энергіі сацыяльных нізоў, разняволеных сіл беларускага народа, як стыхія народнага гневу. |
| |
 | 90 гадоў з часу выдання аповесці “У глыбі Палесся” другой часткі трылогіі (1927) “На ростанях” Якуба Коласа Колас, Я. На ростанях : трылогія / Якуб Колас. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 662 с. Трылогія складаецца з наступных аповесцей: “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На ростанях”. Другой частцы трылогіі “У глыбі Палесся” у 2017 годзе з часу выдання спаўняецца 90 гадоў. Дзеянне рамана адбываецца на Беларусі ў перыяд першай рускай рэвалюцыі, гады сталыпінскай рэакцыі і новага ўздыму рэвалюцыйнага руху. Малюючы шырокую карціну жыцця беларускага народа, аўтар асноўную ўвагу ўдзяляе праблеме гістарычнага лёсу інтэлігенцыі. Галоўны герой трылогіі – вясковы настаўнік Андрэй Лабановіч, які шукае правільныя шляхі да яднання з народам, да рэвалюцыі. У гэтым вобразе ўвасоблены лепшыя рысы перадавой інтэлігенцыі таго часу. Твор напісаны з глыбокім веданнем народнага жыцця, псіхалогіі людзей і вызначаецца нацыянальным каларытам. |
| |
 | 90 гадоў з часу выдання паэмы “Магіла льва” (1927)Янка Купалы Купала, Я. Магіла льва / Янка Купала // З кутка жаданняў : вершы, паэмы, п’есы : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Янка Купала. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 575 с. — С. 243—260. У аснову сюжэта паэмы “Магіла льва” лягла легенда пра ўзнікненне горада Магілёва. Аднак вобраз Машэкі ў Купалы пераўвасоблены, ён паўстае ў творы не народным заступнікам, а разбойнікам. Аўтарам зменены таксама матывы, паводле якіх Наталька ідзе ў замак баярына. Закаханы Машэка не меў “ані спакою, ні прыстання… то весел быў, то – як атруты”. Даведаўшыся пра здраду Наталькі, ён хмурнеў з кожным днём, “расла ў ім помста, як змяя, і сам, як гадзіна, ў ёй віўся, ў жыцці не бачачы пуцця”. Здраджанае каханне нарадзіла пачуцці крыўды і помсты. |
| |
 | 90 гадоў з часу выдання аповесці “Чалавек ідзе” (1927) Янкі Маўра Маўр, Я. Чалавек ідзе : аповесці і апавяданні / Янка Маўр. — Мінск : Юнацтва, 1989. — 268 с., [1] л. партрэт : іл.— (Школьная бібліятэка). У аповесці «Чалавек ідзе» Янка Маўр зазірнуў у глыбіні стагоддзяў, звярнуўся да жыцця першабытнага чалавека на той стадыі яго развіцця, калі чалавек толькі станавіўся на ногі, нічога яшчэ не ўмеўшы. У аснову сюжэта аповесці пакладзены сам працэс развіцця чалавека, мільённагадовы, пакутлівы і драматычны, напоўнены барацьбой за сваё жыццё і з самім сабой, шлях працяглага і маруднага назапашвання не толькі вопыту практычнага, але і духоўнага. Аўтар фіксуе ўвагу на найбольш драматычных, напружаных момантах жыцця: смерць старога дзядулі, жанчыны з дзіцём, выратаванне чалавека з багны, авалоданне вялікай сілай прыроды — агнём, з якім звязваецца радасць і гора першабытнага чалавека. Для абвастрэння чытацкай увагі аўтар выкарыстоўвае элементы прыгодніцтва, таямнічыя і загадкавыя загалоўкі раздзелаў, казачны зачын, які надае апісанню каларыт сівой даўніны: «Гэта было даўно-даўно… Можа мільён гадоў назад». |
| |
 | 85 гадоў з часу выдання аповесці “Адшчапенец” (1932)Якуба Коласа Колас, Я. Адшчапенец : аповесць / Якуб Колас // Збор твораў : у 20 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія : М. У. Мясніковіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2007—2012. — Т. 12 : Аповесці. — 2010. — С. 113—228. У дванаццаты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі аповесці “На прасторах жыцця”, “Адшчапенец”, “Дрыгва”, “Зямля заве”. Аповесць “Адшчапенец” прысвечана калектывізацыі. Асэнсаванне складаных супярэчлівых падзей, звязаных з працэсам рашучай перабудовы вёскі, арганічна зліваецца з разважаннямі пісьменніка пра лёс працоўнага сялянства. |
| |
 | 85 гадоў з часу выдання “Вязьмо” (1932)Міхася Зарэцкага Зарэцкі, М. Збор твораў : у 4 т. / Міхась Зарэцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура. — Том 3 : Вязьмо : раман ; Сымон Карызна : драматычная аповесць. — 1991. — 375 с. Адным з першых беларускіх раманаў, прысвечаных тэме калектывізацыі, справядліва лічыцца раман Міхася Зарэцкага “Вязьмо”. Гэты раман па сваёй сацыяльнай завостранасці пераўзыходзіць усе творы пра калектывізацыю, якія друкаваліся па-беларуску ў даваенны час. Аўтар паказвае сапраўдную сутнасць падзей, па-мастацку адкрыта выказвае сваё стаўленне да іх: паказвае, як руйнуюцца лёсы людзей ва ўгоду палітычным інтарэсам, як духоўна нявечацца людзі, пераўтвараючыся ў ахвяр штучна створанай атмасферы страху, падазронасці і варожасці. |
| |
 | 80 гадоў з часу выдання аповесці “Міколка-паравоз” (1937)Міхася Лынькава Лынькоў, М. Міколка–паравоз : аповесць : для малодшага школьнага ўзросту / Міхась Лынькоў ; мастак В. Ф. Александровіч. — Мінск : Родны кут, 1993. — 143 с. : іл. Аповесць Міхася Лынькова «Міколка-паравоз» – рэалістычны па характары твор, напісаны на аўтабіяграфічным матэрыяле. Галоўны герой – хлопчык Міколка па мянушцы Паравоз. Твор звязан з чыгункай і чыгуначнікамі. Міколка ўмеў адрозніваць тып цягнікоў. Ён па адным гуку пазнаваў бацькаў паравоз. Міколка дапытлівы, ён задае шмат пытанняў бацькам, дзеду, настаўнікам. Бацька заўсёды прывозіў Міколку штосьці цікавае і вучыў сына бачыць незвычайнае ў звычайным. |
| |
 | 70 гадоў з часу выдання паэмы “Рыбакова хата” (1947)Якуба Коласа Колас, Я. Рыбакова хата : паэма / Якуб Колас // Збор твораў : у 20 т. / Якуб Колас ; рэдкалегія : М. У. Мясніковіч [і інш.]. — Мінск : Беларуская навука, 2007 — 2012. — Т. 10 : Паэмы. — 2010. — С. 6—233. У дзесяты том Збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Якуба Коласа ўвайшлі паэмы “Рыбакова хата”, “Суд у лесе”, “Адплата”. У паэме “Рыбакова хата” паказана жыццё беларусаў пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць сваю бяспраўнасць і галечу. Глыбока раскрыты ўнутраны свет селяніна, паказаны перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях. |
 | 65 гадоў з часу напісання рамана “Мінскі напрамак” (1952)Івана Мележа Мележ, І. Мінскі напрамак : раман у трох кнігах / Іван Мележ. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1974. — Кн. 1 : Хмары на світанні. — 384 с. — (Беларускі раман). Раман “Мінскі напрамак” – твор пра незабыўны 1944 год, пра вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аўтар рамана, працуючы над кнігай, уважліва вывучыў гістарычныя матэрыялы, выкарыстаў асабістыя апавяданні многіх удзельнікаў баёў – ад салдат да генералаў. Ён імкнуўся стварыць мастацкі твор, які расказваў бы пра вызваленні Беларусі з дакладнасцю гістарычнага даследавання. Не выпадкова многія гістарычныя асобы дзейнічаюць пры сваіх сапраўдных імёнах. Разам з тым аўтар імкнуўся намаляваць незабыўныя дні вызвалення ва ўсёй складанасці часу і чалавечых лёсаў. Твор ахоплівае падзеі вельмі шырока, ў ім дзейнічае мноства герояў. У творы адлюстроўваецца побач трагедыя і звычайны клопат, гора страт і вялікае шчасце вызвалення. |
| |
 | 55 гадоў з часу выдання аповесцей “Трэцяя ракета” (1962)Васіля Быкава Быков, В. Третья ракета / Василий Быков // Третья ракета ; Сотников ; Обелиск ; Дожить до рассвета ; Его батальон : повести / Василлий Быков ; художник Владимир Медведев. — Москва : Советский писатель, 1986. — С. 3—104. В повести «Третья ракета» действия происходят намного позже, уже на заключительном этапе войны, когда ее огненный вал докатился до Румынии и Венгрии. Но в этой повести герои – все те же обыкновенные люди труда, которых время вынудило оставить привычные и очень естественные для них мирные занятия и взяться за оружие. Таков, к примеру, командир орудия старший сержант Желтых. «Обычный колхозный дядька», как говориться о нем в повести, он воюет с ясным пониманием того, что нужно выполнить свой воинский долг. Но больше всего он мечтает, чтобы эта война была последней, чтобы детям не довелось узнать такого лиха, которое забрало у Желтых и отца (погиб на первой мировой), и деда (убило во время русско-японской войны), а позже, под Халхин-Голом, и брата покалечило… |
| |
 | 55 гадоў з часу выдання аповесці “Здрада” (1962)Васіля Быкава Быкаў, В. Здрада : аповесць / Васіль Быкаў // Збор твораў : у 6 т. Т. 2. Аповесці / Васіль Быкаў. — Мінск : Мастацкая літаратура. — 1992. — С. 147—213. Вайна наклала глыбокі адбітак на творчасць Васіля Быкава, які прыйшоў у літаратуру з палымяным жаданнем расказаць пра жахі яе ад імя цэлага пакалення. Галоўнай тэмай твораў Быкава з’яўляецца франтавое жыццё, партызанская і падпольная барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў. У аповесці Васіля Быкава “Здрада” гаворка ідзе аб складаным жыцці простых савецкіх людзей, якія імкнуліся абараніць сваю радзіму. |
| |
 | 55 гадоў з часу выдання рамана “Людзі на балоце. З палесскай хронікі” (1962) Івана Мележа Мележ, І. Людзі на балоце : раман з “Палескай хронікі” : для старэйшага школьнага ўзросту / Іван Мележ ; прадмова Серафіма Андраюка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 446 с. — (Бібліятэка школьніка). “Людзі на балоце” – выдатны раман народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, першы з цыкла “Палеская хроніка”, над якой аўтар працаваў з 1956 года да канца сваіх дзён. Твор прысвечаны карэнным пераўтварэнням у жыцці вёскі паслярэвалюцыйных гадоў. Палессе для Івана Мележа – яго родны край, дзе прайшлі гады яго дзяцінства і юнацтва. Пісьменнік паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Івану Мележу ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў. |
| |
 | 55 гадоў з часу выдання рамана “Сасна пры дарозе” (1962) Івана Навуменкі Навуменка, І. Сасна пры дарозе : раман / Іван Навуменка. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. — 344 с. : іл. — (Беларускі раман). Раман “Сасна пры дарозе” апавядае пра першы год Вялікай Айчыннай вайны, пра барацьбу савецкіх людзей супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра першыя крокі партызанскага руху на Палессі. Героі твора — моладзь, юнакі і дзяўчаты аднаго палескага раёна, і людзі старэйшага пакалення, камуністы-падпольшчыкі, арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху. |
| |
 | 45 гадоў з часу выдання аповесцей “Сотнікаў”,“Абеліск” (1972) Васіля Быкава Быков, В. Третья ракета. Сотников. Обелиск. Дожить до рассвета. Его батальон : повести / Василь Быков ; художник Владимир Медведев. — Москва : Советский писатель, 1986. — 592 с. : ил. Основная проблема повести «Обелиск» — память и уважение современников к фронтовикам, ушедшим героям. Повествование ведется от лица рассказчика, журналиста, так и не успевшего встретиться с прошедшим войну человеком, хотевшим восстановить историческую справедливость, рассказать о своих одноклассниках и своем учителе Алесе Морозе, который до самого конца оставался верен своему призванию. В повести «Сотников» сталкиваются не представители двух разных миров, а люди одной страны. Герои повести — Сотников и Рыбак — в обычных условиях, возможно, и не проявили бы свою истинную натуру. Но во время войны Сотников с честью проходит через тяжелые испытания и принимает смерть, не отрекаясь от своих убеждений, а Рыбак перед лицом смерти меняет свои убеждения, предает Родину, спасая свою жизнь, которая после предательства теряет всякую цену. Он фактически становится врагом. Он уходит в мир иной, чуждый нам, где личное благополучие ставится выше всего, где страх за свою жизнь заставляет убивать и предавать. Перед лицом смерти человек остается таким, каков он есть на самом деле. Здесь проверяется глубина его убеждений, его гражданская стойкость. |
| |
 | 45 гадоў з часу выдання рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (1972) Уладзіміра Караткевіча Караткевіч, У. Хрыстос прызямліўся ў Гародні / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Беллітфонд, 2000. — 496 с. Раман выдатнага беларускага пісьменніка ХХ стагоддзя Уладзіміра Караткевіча ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча, расказвае пра змаганне беларускага народа супраць антычалавечых феадальных парадкаў і царкоўнага дагматызму. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора – якасці, якія, без сумніву, прывабяць чытача. |
| |
 | 45 гадоў з часу выдання рамана “Плач перапёлкі” (1972) Івана Чыгрынава Чыгрынаў, І. Плач перапёлкі : раман, апавяданні / Іван Чыгрынаў ; укладанне Людмілы Чыгрынавай. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — 415 с. — (Беларуская проза ХХ стагоддзя). Кнігу народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава склалі раман “Плач перапёлкі” і апавяданні розных гадоў. У рамане “Плач перапёлкі” паказваецца жыццё ў вёсцы Верамейкі ў першыя тыдні і месяцы вайны, калі Чырвоная Армія адступіла, а немцы яшчэ не прыйшлі. Вёска як бы замерла, прыцішылася ў трывожным чаканні вялікай бяды, трагічных падзей, якія прадвяшчае нават перапёлка. “Калі птушкі так плачуць са свайго гора, то як жа тады павінны галасіць людзі, у якіх гора наогул бывае незраўнана больш, а цяпер дык і зусім цераз край?” – разважае галоўны герой Дзяніс Зазыба. |
| |
 | 35 гадоў з часу выдання аповесці “Знак бяды” і рамана “Кар’ер” (1982) Васіля Быкава Быков, В. Знак беды. Карьер : повесть, роман / Василь Быков ; вступительная статья Д. Я. Бугаева ; редакционная коллегия И. А. Брыль [и др.] ; перевод с белорусского автора. — Минск : Мастацкая літаратура, 1989. — 542 с. — (Белорусская проза). Повесть народного писателя Беларуси В. Быкова “Знак беды”, удостоенная Ленинской премии, предельно честно и мужественно, с большой психологической глубиной раскрывает перед нами трудное и сложное время коллективизации, грозные годы Великой Отечественной войны. Агеева, героя романа “Карьер”, из дня сегодняшнего автор заставляет вернуться в молодость, вновь пережить окружение, подполье, по его вине трагически оборвавшуюся любовь… Пережить высокое чувство вины, приводящее к нравственному самоочищению. |
| |
 | 35 гадоў з часу выдання аповесці “Апошняя пастараль” (1987) Алеся Адамовіча Адамович, А. Последняя пастораль : повесть / Алесь Адамович. — Москва : Советский писатель, 1989. — 640 с. Повествование, построенное на контрасте, держит читателя в постоянном напряжении. Пасторальные идиллические любовные сцены сменяются политическими спорами представителей двух враждующих сторон в последней на Земле войне, к спорам, которые здесь, на этом клочке чудом уцелевшего мира, разрешаются не вспышкой ненависти, а примирением и смехом. «Последняя пастораль» А. Адамовича не оставляет у читателя чувства обреченности. Наоборот, она побуждает к действию, необходимости найти выход, остановить это разрушение, уничтожение всего: культуры, нравственности, красоты, самой Земли, наконец. |
| |
 | 35 гадоў з часу выдання рамана “Меч князя Вячкі” (1987) Леаніда Дайнэкі Дайнека, Л. Меч князя Вячкі : раман : для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту / Леанід Дайнека. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 318 с. Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта – гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў ХІІІ стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў – літоўцаў, латышоў, эстонцаў – для таго, каб процістаяць ворагам. |
| |
 | 20 гадоў з часу напісання рамана “Чалавек з брыліянтавым сэрцам” (1992) Леаніда Дайнэкі Дайнека, Л. Чалавек з брыліянтавым сэрцам : фантастычны раман : для старэйшага школьнага ўзросту / Леанід Дайнека ; мастак В. В. Дударэнка. — Мінск : Юнацтва, 1994. — 239 с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). Новы прыгодніцка-фантастычны раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Леаніда Дайнекі пераносіць чытача на трыста гадоў уперад, калі на планеце Зямля ўсталявалася Вялікая Эра Плюралізму – без войнаў, эпідэмій. Але мінскага школьніка Клёна Дубровіча, яго бацьку і сяброў чакаюць жахлівыя сутычкі з прадстаўнікамі Старой Цывілізацыі… |
| |